ТВАЯ КАР'ЕРА

 

 

Працаўнік рэстарана

Праца на вытворчых станцыях.
Праца з наведвальнікамі.

Прывітанне! Калі ты сабраўся папрацаваць у МакДональдс, раскажу пра твае задачы. Працаўнік рэстарана абслугоўвае наведвальнікаў на прылаўку і драйве, гатуе прадукты на кухні, падтрымлівае чысціню ў зале і на тэрыторыі побач, камунікуе з наведвальнікамі.

Стаць працаўніком рэстарана вельмі проста: будзь пазітыўным і энергічным чалавекам. На ўласным досведзе ведаю, што важна ўмець працаваць у камандзе, быць уважлівым і акуратным.

З самага пачатку ты атрымліваеш выдатную магчымасць працаваць і навучацца без адрыву ад вытворчасці. А з часам, калі ты навучышся працэсам на ўсіх станцыях, зможаш працаваць на любым участку рэстарана самастойна і ўпэўнена. Для мяне, напрыклад, кожны дзень працы – гэта па-ранейшаму новы вопыт і веды.

У першыя дні інструктар навучыць цябе працаваць на адным з участкаў. Гэта файна, бо ты заўсёды можаш звярнуцца да яго па дапамогу і параду. Ад яго ты атрымаеш усе неабходныя веды і навыкі: даведаешся, як наладзіць моцныя працоўныя стасункі з камандай, як камунікаваць з наведвальнікамі, а таксама правільна гатаваць прадукцыю ў адпаведнасці з высокімі стандартамі кампаніі.

Я прыйшоў у кампанію, таму што хацеў адначасова вучыцца і працаваць. Гэта магчымасць у мяне з'явілася: зараз я вучуся ў БДУ і працую ў рэстаране на пр. Дзяржынскага ў Мінску. Я сам планую свой графік, і ў мяне заўсёды застаецца час для маіх сяброў і актыўнага адпачынку. У вольны час часта катаюся на ровары, а як толькі выпадае снег – выбіраю сноўборд.

Інструктар

Навучанне працаўнікоў вытворчым працэсам.

Хочаш стаць інструктарам? Выдатна! Падзялюся з табой парай тонкасцяў: табе трэба ведаць, як падтрымліваць сваіх калег, а таксама навічкоў, якім патрэбная дапамога і пахвальная ўсмешка.
У твае абавязкі таксама будзе ўваходзіць навучанне новых супрацоўнікаў і тых, якія ўжо працуюць, а таксама дапамога ім у завяршэнні прафесійнай падрыхтоўкі.

Камунікуй з усмешкай, будзь добразычлівым да сваёй каманды, адказна стаўся да сваёй працы – і ўсё атрымаецца. Не так складана, як здаецца на першы погляд!

Калі ты становішся інструктарам, ты атрымліваеш магчымасць праявіць сябе як паспяховы настаўнік, прадэманстраваць выдатныя навыкі зносін і працы ў камандзе, а таксама развіць навыкі кіравання, якія спатрэбяцца ў будучыні. Галоўнае, каб у цябе заўсёды заставалася жаданне рухацца наперад і развівацца разам са сваёй камандай.

Усе інструктары пачынаюць кар'еру звычайнымі працаўнікамі рэстарана. Калі ты паспяхова прайшоў навучанне і паказваеш высокія стандарты працы на ўсіх участках, няма сумневаў, што цябе заўважаць. Затым застаецца прайсці спецыяльны курс для інструктараў.
Хочаш ведаць, як у мяне ўсё атрымалася? Я была ўпэўненая ў сабе і гатовая браць на сябе больш адказнасці.

Я абрала працу ў Макдональдс, таму што для мяне важна знаходзіцца ў коле сяброў і быць упэўненай, што цябе заўсёды падтрымаюць. Кожны дзень тут я атрымліваю зарад выдатнага настрою і пазнаю нешта новае. Акрамя працы, я яшчэ вучуся, і ў гэтым ёсць свае плюсы: я стала прызёрам праграмы «Стыпендыя МакДональдс», накіраванай на падтрымку адукацыі. Час на сябе таксама застаецца: аддаю перавагу вывучэнню замежных моў, а яшчэ люблю падарожнічаць.

Менеджар участка

Кіраванне працай аднаго з участкаў рэстарана.

Падзялюся з табой сваім вопытам. Менеджар участка арганізоўвае працу аднаго з участкаў рэстарана – прылаўка, кухні, драйва. Ён кантралюе ўсё: ад узроўню запасаў прадукцыі і працэдур яе падрыхтоўкі да часу абслугоўвання наведвальнікаў і гасціннай абстаноўкі ў зале.

Для цябе важна будаваць камандную працу і заўсёды ставіць наведвальніка на першае месца. Матывацыя работнікаў таксама іграе немалаважную ролю. Раю не баяцца стрэсаў і шырока ўсміхацца. Трохі ўпартасці – і ўсё ў парадку!

Менеджар участка атрымлівае вялікі вопыт па арганізацыі абслугоўвання наведвальнікаў, мае сертыфікаты аб заканчэнні класаў «Бяспека харчавання і гарантыя якасці» і «Асноўны курс кіравання зменай».

Павер мне, у цябе ёсць рэальны шанец паказаць сябе і заняць самы высокія кіруючыя пасады! А за бліскучыя прафесійныя вынікі цябе чакаюць розныя бонусы. Самы час дзейнічаць!

Калі ты хочаш стаць менеджарам ўчастка, то павінен паказаць высокія працоўныя стандарты на пасадзе інструктара, мець жаданне кіраваць, вучыцца новаму і ўдасканальваць свае навыкі.

Я не магу сядзець на месцы і чым толькі не займалася ў жыцці: і маляваннем, і балетам, і на гітары вучылася іграць. Тата заўсёды казаў, што калі мне споўніцца 18, ён адправіць мяне працаваць у МакДональдс, гэта кампанія з вялікімі перспектывамі, і там будзе куды падзець маю энергію. Гэта была праўда! Я працую ў рэстаране і рада ўсяму: годнаму заробку, дружнаму калектыву, магчымасцям росту. Развівацца можа любы. Усе дырэктары нашых рэстаранаў пачыналі з простых працаўнікоў – ёсць куды імкнуцца!

2-гі асістэнт дырэктара

Кіраванне ўсёй зменай рэстарана.

Распавяду вам крыху пра свае абавязкі. Я арганізоўваю працу ўсіх участкаў рэстарана, кірую зменай і забяспечваю на змене высокі ўзровень якасці.
Запомніце, што акрамя добрых навыкаў кіравання, вам трэба навучыцца эфектыўнай працы з людзьмі: арганізоўваць іх працу, развіваць супрацоўнікаў і натхняць іх сваім прыкладам.

Я маю вопыт і веды, якія дазваляюць рабіць унёсак у кіраванне паспяховым бізнесам рэстарана. Асістэнты праходзяць навучанне навыкам кіравання на класах «Паглыблены курс кіравання зменай» і «Практыка эфектыўнага кіравання».

Кожны дзень я працую ў шчыльным супрацоўніцтве з дырэктарам рэстарана. Гэта выдатна, таму што ў яго ёсць чаму павучыцца.

Калі вы хочаце стаць 2-м асістэнтам дырэктара, вам трэба праявіць упартасць і паказаць добрыя вынікі на пасадзе начальніка ўчастка, а таксама мець жаданне кіраваць і навучацца, стаць экспертам у пытаннях працы сістэм рэстарана.

Калі я даведаўся пра адкрыццё Макдональдс у маім горадзе, вырашыў – буду там працаваць. Маё навучанне пачалося ў студзені 2014г. і на працягу паўгода праходзіла ў Мінску. У чэрвені я прыняў удзел у адкрыцці першага рэгіянальнага рэстарана ў родным Віцебску, а з верасня працую на пасадзе 2-га асістэнта. Я перакананы, што МакДональдс – гэта кампанія для актыўных і мэтанакіраваных людзей. Вольны час я таксама люблю праводзіць актыўна: гуляю ў баскетбол і футбол, а летам – у пейнтбол з сям'ёй і сябрамі.

1-ы асістэнт дырэктара

Кіраванне ўсёй зменай рэстарана.

Вось вы і дабраліся амаль да самай верхавіны! Калі вы станеце 1-м асістэнтам дырэктара, будзеце арганізоўваць працу ў рэстаране, кантраляваць складавы ўлік і якасць абслугоўвання наведвальнікаў рэстарана. Усё гэта – выдатная практыка для працы ў будучыні на пасадзе дырэктара рэстарана.

Таксама вы будзеце працаваць у шчыльнай сувязі з калегамі: кіраваць камандай працаўнікоў рэстарана і развіваць таленты. Для гэтага трэба быць амбіцыйным і не баяцца сур'ёзных задач.

Больш за ўсё ў гэтай пасадзе мне падабаецца тое, што я маю права самастойна прымаць рашэнні і працаваць рука аб руку з дырэктарам рэстарана.
Таксама я самастойна прымаю важныя рашэнні, бо асістэнт дырэктара кіруе бізнесам рэстарана, арганізоўвае працу і ўплывае на выкананне бізнес-задач. А клас «Практыка кіравання рэстаранам» дазваляе мне паспяхова каардынаваць рэсурсы.

Калі вы хочаце стаць 1-м асістэнтам дырэктара рэстарана, вам неабходна добра праявіць сябе на пасадзе 2-га асістэнта дырэктара рэстарана, імкнуцца развіваць сваю каманду і выконваць мэты, пастаўленыя перад вамі дырэктарам.

Я прыйшла ў МакДональдс работнікам рэстарана на 1 курсе – папрацаваць пару месяцаў, а працую ў кампаніі ўжо 8 гадоў! Пасля заканчэння ВНУ перада мной стаў выбар: працаваць па атрыманай спецыяльнасці альбо застацца ў кампаніі з перспектывай развіцця. У выніку, дружны калектыў, цікавая праца і магчымасць кар'ернага росту вызначылі мой выбар – я засталася ў МакДональдс. Праца дае мне выдатную магчымасць удасканальваць сябе: я вывучаю замежныя мовы і ўжываю веды на працы і падчас адпачынку.

Дырэктар рэстарана

Кіраванне ўсёй зменай рэстарана.

Не бойцеся адказнасці, бо вам трэба будзе ставіць мэты і задачы, кантраляваць іх выкананне, кіраваць фінансамі, а таксама сачыць за развіццём супрацоўнікаў і задавальненнем патрэбаў наведвальнікаў.
Для таго каб стаць дырэктарам, вам трэба мець цудоўныя дзелавыя якасці. Гэта бясцэнны вопыт і магчымасць пастаянна развівацца. Калі вы адчуваеце ў сабе лідара, гэта пасада для вас!

Дырэктар рэстарана – гэта прэстыжная пасада з вялікімі прывілеямі. Стаўшы дырэктарам, вы пройдзеце класы па мэтавым наборы персаналу і «Практыку кіравання бізнесам» у Мюнхене ва Універсітэце гамбургералогіі кампаніі МакДональдс.

Калі вы хочаце стаць дырэктарам рэстарана, для пачатку вам неабходна быць паспяховым 1-м асістэнтам дырэктара рэстарана і выконваць пастаўленыя перад вамі задачы. Вам трэба мець сапраўдны запал да гасціннасці і матывацыю для дасягнення мэтаў рэстарана і вашых асабістых мэтаў.

Я прыйшоў працаваць у кампанію звычайным работнікам, калі яшчэ быў студэнтам. Дзякуючы выразна пабудаванай сістэме навучання і гнуткаму графіку мне ўдалося паспяхова скончыць ВНУ і ўзняцца па кар'ернай лесвіцы. Цікавы факт: шлях ад работніка да дырэктара рэстарана ў сярэднім ўключае 2000 гадзін навучання. У МакДональдс я кожны дзень удасканальваюся ў эфектыўным кіраванні бізнесам і персаналам, а ў вольны час люблю займацца спортам.

Кантакты

Тэлефоны (Мінск):

  • пр. Незалежнасці, 23, тэл. +375 (17) 327-37-50; +375 (17) 328-48-63
  • вул. Няміга, 12Б, тэл. +375 (17) 217-84-71; +375 (17) 217-84-72
  • вул. Прытыцкага, 28, тэл. +375 (17) 201-22-55
  • пр. Дзяржынскага, 96, тэл. +375 (17) 217-63-50; +375 (17) 211-90-00
  • вул. Сурганава, 63, тэл. +375 (17) 335-22-16; +375 (17) 286-05-19
  • Лагойскі тракт, 35, тэл. +375 (17) 268-09-54
  • вул. Шугаева, 2, тэл. +375 (17) 268-62-13; +375 (17) 268-62-11
  • вул. Бабруйская, 6, тэл. +375 (17) 328-68-59; +375 (17) 328-68-21
  • вул. Кірава, 1, тэл. +375 (17) 300-99-73

Тэлефоны (Віцебск):

  • вул. Церашковай, 1, тэл. +375 (212) 60-84-94; +375 (212) 60-84-93

Запоўніць анкету

Замежнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
«КСБ Віктары Рэстараны» УНП 101113373